20 траўня 2024, панядзелак, 19:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лінас Лінкявічус: Беларусы і літоўцы маюць агульную гісторыю

1
Лінас Лінкявічус: Беларусы і літоўцы маюць агульную гісторыю

Перапахаванне паўстанцаў Каліноўскага гэта пацвердзіла.

Прадстаўнікі беларускай інтэлігенцыі прасілі перазахаваць у Менску частку парэшткаў паўстанцаў 1863 года ў Менску. І літоўскі бок ім адмовіў, бо такая працэдура прадугледжаная толькі для парэшткаў святых. Пра гэта на сустрэчы з беларускімі журналістамі распавёў кіраўнік МЗС Літвы Лінас Лінкявічус, паведамляе euroradio.fm.

Перапахаванне Кастуся Каліноўскага і яго паплечнікаў прайшло ў Вільні 22 лістапада 2019 года. Перад тым, у верасні, беларуская інтэлігенцыя напісала зварот да літоўскага парламенту з просьбай перапахаваць астанкі ў Беларусі. Пад адкрытым лістом падпісаліся нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч, рок-музыка Лявон Вольскі, пісьменнік Уладзімір Арлоў і яшчэ звыш чатырох тысяч чалавек.

Са слоў Лінкявічуса, афіцыйнага звароту пра перапахаванне парэшткаў не было.

«Наколькі я ведаю, гаворка ішла пра перапахаванне часткі парэшткаў. Але эксперты сказалі, што так бывае толькі са святымі. Я не экспэрт, не ведаю, але ў фінале знайшлі агульнае разуменне, што трэба перапахаваць так, як атрымалася цяпер», - удакладніў ён .

Лінкявічус падкрэсліў, што беларусы і літоўцы маюць агульную гісторыю, і пахаванне паўстанцаў Каліноўскага гэта пацвердзіла. Пры гэтым ён дадаў, што Літва не манапалізуе гісторыю Вялікага княства Літоўскага і спадзяецца на такое ж стаўленне з боку Беларусі.

Журналісты папрасілі літоўскага дыпламата пракаментаваць расейскія Telegram-каналы, якія распаўсюджваюць чуткі аб магчымым аб'яднанні Беларусі і Літвы ў новае ВКЛ. На думку Лінкявічуса, такое адраджэнне ВКЛ немагчымае.

Што да так званага «Балта-Чарнаморскага саюза», то Літва зацікаўлена ў такім супрацоўніцтве. Але гэта будзе менавіта супрацоўніцтва некалькіх дзяржаў, а не стварэнне адзінай дзяржавы.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках