У Польшчы праз каранавірус закрылі ўсе школы і навучальныя ўстановы
6- 11.03.2020, 12:54
- 26,026
Каранцін будзе доўжыцца 14 дзён.
Усе школы, дзіцячыя сады і ўніверсітэты ў Польшчы будуць закрытыя. Пра гэта паведаміў прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі, паведамляе rmf24.pl.
Усе навучальныя ўстановы будуць зачыненыя на два тыдні з панядзелка.
На сённяшні дзень у Польшчы 25 пацверджаных выпадкаў каранавіруса.
Музеі, кінатэатры і тэатры таксама закрываюцца ў якасці прафілактыкі эпідэміі віруса COVID-19.