3 студзеня 2026, Субота, 16:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусам да ўвагі: якія абмежаванні праз каронавірус увяла Польшча

15
Беларусам да ўвагі: якія абмежаванні праз каронавірус увяла Польшча
ФОТА - PIOTR MALECKI/NAPO IMAGES/FORUM

Самая важная інфармацыя на гэты момант.

Польшча закрывае межы для іншаземцаў і ўводзіць спецыяльныя захады ўнутры краіны для таго, каб прадухіліць распаўсюд каронавіруснай інфекцыі. «Белсат» сабраў самую важную інфармацыю на гэты момант.

Як зараз можна заехаць і выехаць з Польшчы?

Каб прадухіліць хуткі распаўсюд віруса, урад Польшчы наважыў максімальна абмежаваць рух людзей. У перыяд закрыцця межаў, гэта значыць мінімум да 23:59 24 сакавіка Польшча спыняе міжнародныя пасажырскія авія- і чыгуначныя злучэння з іншымі краінамі.

Выключэнне зроблена для чартэрных рэйсаў з грамадзянамі Польшчы на борце.

Выехаць з тэрыторыі Польшчы, а таксама ўехаць туды тыя, хто маюць на гэта права, змогуць аўтатранспартам - аўтобусамі, мікрааўтобусамі ці прыватнымі аўтамабілямі.

«У сувязі з пандэміяй Польшча закрывае таксама два памежныя пераходы: Полаўцы - Пясчатка і Белавежа - Перароў», - паведамілі «Белсату» ў памежнай службе Польшчы.

Працягне курсіраваць увесь грузавы транспарт. Дастаўка тавараў будзе праходзіць бесперабойна.

Мяжу закрываюць не для ўсіх замежнікаў

Забарона на ўезд для замежнікаў пачне дзейнічаць 15 сакавіка з 12:00. Уехаць у Польшчу змогуць толькі грамадзяне гэтай краіны і наступныя катэгорыі замежнікаў:

дыпламаты;

прафесійныя кіроўцы аўтатранспарту;

жыхары памежных зон, якія працуюць у Польшчы;

уладальнікі карт паляка;

уладальнікі часовага ці пастаяннага права на жыхарства, а таксама дазволу на працу ў Польшчы;

тыя, у каго муж, дзеці або жонка маюць польскае грамадзянства.

Кожны падарожнік, які заязджае ў Польшчу, павінен будзе запоўніць фармуляр, дзе, між іншым, трэба ўказаць адрас, дзе ён будзе знаходзіцца падчас 14-дзённага каранціну.

Замежнікі іншых катэгорый змогуць уехаць у Польшчу толькі ў выключных выпадках пасля разгляду іх звароту і абгрунтаванняў. Вырашацца гэта будзе індывідуальна.

«У некаторых выпадках пра гэта будзе вырашаць санітарна-эпідэміялагічная служба», - распавялі журналістам на памежным пераходзе «Баброўнікі».

Варта памятаць, што такі чалавек павінен будзе даць памежнікам адрас, дзе ён будзе знаходзіцца падчас каранціну, а таксама прадэманстраваць фінансавыя сродкі на гэты перыяд.

«300 злотых на першыя тры дня і па 75 злотых на кожны наступны. Таксама трэба будзе паказаць памежнікам зваротны білет або грошы на яго (200 злотых)», - удакладнілі на памежным пераходзе «Кузніца».

З улікам гэтага, пры адсутнасці мінімум 1250 злотых такога чалавека памежнікі не ўпусцяць нават пасля згоды санітарна-эпідэміялагічнай службы.

Ці можна заехаць у Польшчу тым, хто едзе транзітам?

Не, транзітным падарожнікам уезд на тэрыторыю Польшчы будзе забаронены. Выехаць з Польшчы можна без праблем.

Як будзе праходзіць каранцін?

Усіх, каго прапусцяць у Польшчу, абследуюць і зарэгіструюць. А потым адправяць на абавязковы 14-дзённы хатні каранцін.

Выйсці нельга будзе ні на шпацыр з сабакам, ні да лекара, у краму, аптэку або банк.

Калі вы жывяце не адзін, то ўсе вашы родныя і суседзі па кватэры таксама павінны сядзець два тыдні дома і не выходзіць.

КІРОЎЦА ВАРШАЎСКАГА АЎТОБУСАЎ АДДЗЕЛЕНЫ АД ПУСТОГА САЛОНУ ЗОНАЙ, ЯКУЮ ПАСАЖЫРУ НЕЛЬГА ПЕРАСЯКАЦЬ. 14 САКАВІКА 2020 ГОДА. ФОТА - ДЗЯНІС ДЗЮБА/"БЕЛСАТ»

Прасіць дапамогу з пакупкамі або шпацыр з сабакам прыйдзецца родных, сяброў ці суседзяў.

Абавязковы каранцін не тычыцца:

жыхароў памежных зон, якія жывуць у Польшчы, але працуюць у суседняй краіне;

замежнікам, якія жывуць у суседняй краіне, але якія працуюць у Польшчы і рэгулярна ездзяць праз мяжу;

кіроўцам грузавога і пасажырскага аўтатранспарту, якія выконваюць свае прафесійныя абавязкі

Што будзе, калі парушыць каранцін?

Людзей у месцах каранціну мінімум раз у дзень праверыць паліцыя - па дамафоне або тэлефоне (просячы, напрыклад, падысці да акна).

Пры парушэнні правілаў каранціну такога чалавека чакае штраф да 5000 злотых і прымусовае вяртанне ў месца каранціну, паведамляе «Gazeta Prawna» са спасылкай на паліцыю.

Ці будуць працаваць крамы і кавярні?

Услед за каранцінам у дзіцячых садках, школах і ўніверсітэтах польскі ўрад з апоўначы суботы на нявызначаны тэрмін абмежавала працу гандлёвых і гастранамічных пунктаў і забараніў дзяржаўныя, публічныя і рэлігійныя сходы людзей колькасцю больш за 50 чалавек - як у будынках, так і на свежым паветры.

Будуць працаваць:

прадуктовыя крамы;

банкі і іншыя фінансавыя ўстановы;

аптэкі;

крамы з касметычнымі таварамі і бытавой хіміяй;

грамадскія пральні.

Рэстарацыі і кавярні могуць прадаваць ежу толькі на вынас або з дастаўкай дадому.

Не будуць працаваць:

трэнажорныя залы;

фітнес-клубы;

басейны;

музеі;

бібліятэкі;

кінатэатры;

начныя клубы.

У выпадку паляпшэння сітуацыі з эпідэміяй каронавіруса ўрад Польшчы праз 14 дзён прааналізуе магчымасць скасавання распараджэння аб абмежаванні дзейнасці гандлю.

Што рабіць, калі вам стала дрэнна?

СУПЕРМАРКЕТ «AUCHAN» У БЕЛАСТОКУ. ФОТА - МІХАІЛ КОСЦЬ/ФОРУМ

Польскія ўлады заклікаюць усіх, хто адчувае сябе дрэнна, не хадзіць да лекараў, а патэлефанаваць на інфалінію NFZ 800-190-590, дзе перанакіруюць на тэлефон найбліжэйшай бальніцы, якая спецыялізуецца на заражаных каронавірусам. Калі сімптомы будуць падобныя на каронавірус, за пацыентам вышлюць машыну хуткай дапамогі. Таксама польскія ўлады абяцаюць рабіць тэсты на каронавірус і лячыць хворых бясплатна, нават калі ў пацыента няма медыцынскай страхоўкі.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках