24 лiстапада 2024, Нядзеля, 10:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка пра каранавірус: Трактар вылечыць усіх

187
Лукашэнка пра каранавірус: Трактар вылечыць усіх

Дыктатар у трызненні.

Падчас нарады з чыноўнікамі Лукашэнка адзначыўся чарговай вар’яцкай парадай у «барацьбе з каранавірусам». Ён заявіў, што «эпідэміялагічная сітуацыя ў Беларусі пакуль лепшая, чым у іншыя звычайныя не праблемныя гады», паведамляе ctv.by:

- Без усякай панікі працуйце з людзьмі. Не было б шчасця ды няшчасце дапамагло, як кажуць у народзе.

Ну хоць навучылі нас даглядаць за сабой, хто не ўмеў: своечасова рукі мыць, паласкаць - гэта таксама карысна.

Але не трэба ніякай панікі, трэба проста працаваць. Асабліва цяпер на вёсцы, прыемна глядзець па тэлевізары: людзі на трактары працуюць, ніхто не кажа пра вірусы. Там трактар вылекуе ўсіх, палеткі ўсіх лечаць, - сказаў Лукашэнка.

Нагадаем, у Беларусі не ўжываюцца ніякія захады каранціннага характару. беларускія ўлады датэрмінова спынілі каранцін у БНТУ, дзе былі выяўленыя выпадкі захворвання на каранавірус, а міністр аховы здароўя Беларусі Уладзімір Каранік заявіў, што ягонае міністэрства «ацэньвае рызыку развіцця цяжкіх формаў хваробы як не вельмі высокую». Таксама кіраўнік Міністэрства аховы здароўя заявіў аб «асаблівых перавагах Беларусі ў барацьбе з каранавірусам».

У гэты ж час краіны-суседкі Беларусі ўвялі беспрэцэдэнтныя захады ў барацьбе з каранавірусам. Краіны-суседкі Беларусі закрылі межы для замежнікаў. Нават РФ закрывае мяжу з нашай краінай.

Напісаць каментар 187

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках