Гішпанія стала новым асяродкам пандэміі каранавірусу
8- 17.03.2020, 15:08
- 16,842
За апошнія дні зафіксаваныя амаль 2000 выпадкаў інфікавання.
150 заражаных пацыентаў памерлі. Пра гэта паведамляе «Еўрапейская праўда» са спасылкай на El Pais.
Усяго ў Гішпаніі з пачатку ўспышкі было пацверджана 11 178 выпадкаў каранавірусу, з іх 9698 выпадкаў дагэтуль актыўныя.
З іх 563 пацыенты знаходзяцца ў рэанімацыі, а агульная колькасць людзей, якія памерлі ад віруса, складае 491.
Мадрыд прадаўжае заставацца месцам з найбольшай колькасцю выпадкаў: 43%, або 4871 выпадак. Але ў гэтым рэгіёне таксама больш за ўсё людзей, якія ачунялі - 19% выпадкаў.
Пасля закрыцця памежных пераходаў міністр унутраных спраў Фернанда Грандэ-Марласка не выключае закрыцця паветранай прасторы.
Урад Балеарскіх выспаў папрасіў 25 тысяч турыстаў, якія засталіся на астравах, вярнуцца ў краіны іх пражывання.
Нагадаем, прэзідэнтка Еўрапейскай камісіі Урсула фон дэр Ляен прапанавала ўвесці 30-дзённае абмежаванне на ўезд замежнікаў у ЕЗ з магчымасцю падаўжэння гэтага тэрміну.