«Ёсць загад завозіць у лякарні толькі па начах»
46- 18.03.2020, 13:16
- 119,442
Хворы на каранавірус беларус вядзе блог у Telegram.
Блогер знаходзіцца ў інфекцыйнай лякарні ў Менску і піша, што мае пацверджаны дыягназ каранавірус. За апошнія дні ягоны канал атрымаў 12 тысяч падпісчыкаў, паведамляе «Радыё Свабода».
Са слоў аўтара блога, хлопец вяртаўся з Берліна праз Варшаву разам з сябрамі. У аднаго з іх у Беларусі выявілі каранавірус. Яго самога ўначы 15 сакавіка павезлі ў лякарню як кантакт першага ўзроўню.
Паводле інфармацыі блогера, ёсць распараджэнне забіраць людзей спецтэхнікай толькі па начах. Раней забіралі і ўдзень.
Спачатку хлопца завезлі ў шпіталь ветэранаў ВАВ у пасёлку Лясным пад Менскам. Раней туды масава звозілі студэнтаў БДУ, якія кантактавалі з аднакурснікам, чый бацька ўтаіў сваю паездку ў Італію і захварэў на COVID-19.