Самалёт Менск – Нур-Султан пасадзілі ў Карагандзе праз карантын
4- 18.03.2020, 14:09
- 16,856
На борце было 67 пасажыраў.
Самалёт Менск – Нур-Султан сёння здзейсніў пасадку ў Карагандзе, не даляцеўшы да месца прызначэння. Такую пастанову прынялі авіяцыйныя ўлады Казахстана, каб пасажыры рэйса беларускай авіякампаніі прайшлі карантын, паведамляе tut.by.
«Пастановай авіяцыйных уладаў Казахстана была ажыццёўленая пасадка ў Карагандзе для праходжання карантынных мерапрыемстваў грамадзянамі, якія прыляцелі ў Казахстан», – пракаментавалі ў авіякампаніі «Белавія».
Тое, што беларускі борт прызямліўся ў Карагандзе, пацвердзілі і ў мясцовым аэрапорце. На борце было 67 пасажыраў. Яны засталіся ў Карагандзе, а самалёт вярнуўся ў Менск.
Нагадаем, Казахстан увёў рэжым карантыну ў Нур-Султане і Алматы. У краіне зафіксаваныя 33 выпадкі каранавірусу.