У Турцыі зарэгістравалі першую смерць ад каранавірусу
1- 18.03.2020, 14:11
- 8,935
Агульная колькасць пацверджаных выпадкаў заражэння ў краіне складае 98 чалавек.
У Турцыі зафіксавалі першы выпадак смерці ад каранавірусу. Пра гэта паведаміў міністр аховы здароўя краіны Фахрэцін Коджы. Ягоныя словы паведамляе агенцтва Anadolu.
Паводле ягоных словаў, ад захворвання загінуў пацыент ва ўзросце 89 гадоў. «Ён быў заражаны сваім супрацоўнікам, які вярнуўся з паездкі ў Кітай», – удакладніў Коджы.
Агульная колькасць пацверджаных выпадкаў заражэння каранавірусам у краіне складае 98 чалавек, паведаміў міністр.