18 лiстапада 2024, панядзелак, 4:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Ізраілі рыхтуюцца да татальнага карантыну, як ва Ухані

У Ізраілі рыхтуюцца да татальнага карантыну, як ва Ухані

Усе службы і войска рыхтуюць да таго, каб сачыць за выкананнем поўнай ізаляцыі насельніцтва.

З дня на дзень у Ізраілі могуць увесці татальны карантын праз распаўсюджванне каранавіруснай інфекцыі. Міністр унутранай бяспекі Гілад Эрдал даў указанне паліцыі падрыхтавацца да кантролю над выкананнем гэтых захадаў, піша Israelinfo.

Паводле словаў міністра, у цяперашняй сітуацыі пастанова пра поўнае закрыццё краіны "неўнікнёная", і "падобная пастанова выратуе шмат жыццяў".

Як удакладняе крыніца, толькі супрацоўнікі асноўных службаў змогуць пакідаць дамы і хадзіць на працу: астатнім дазволяць пакідаць жыллё толькі для набыцця прадуктаў і меддапамогі. Вайсковую службу тылу мабілізуюць для дастаўкі прадуктаў катэгорыям насельніцтва, якія жывуць у нястачы.

Вайскоўцы рыхтуюцца да таго, што эпідэмія можа прадоўжыцца да года. Армія таксама будзе ўдзельнічаць у патруляванні ў выпадку поўнага закрыцця краіны і ўвядзення каменданцкай гадзіны. У ЦАХАЛ таксама разглядаюць варыянт паскоранага будаўніцтва лякарняў, як гэта было зроблена ў Кітаі. Міністэрству аховы здароўя аддадзена распараджэнне павялічыць колькасць праверак на каранавірус да 3000 штодня.

Учора прэм'ер Біньямін Нетаньяху растлумачыў народу сур'ёзнасць становішча, піша 9tv.co.il: "Ніякія абмежаванні не дапамогуць, калі не будзе адказнасці і дысцыпліны з вашага боку. Многія яшчэ не разумеюць маштабаў пагрозы, думаюць, што гэта адпачынак. Гэта не дзіцячыя цацкі, гэта пытанне жыцця і смерці".

Цяпер у Ізраілі 427 дыягнаставаных выпадкаў, 11 ачунялых, пяцёра пацыентаў у крытычным стане. Пакуль няма смерцяў. У найбліжэйшыя дні Міністэрства аховы здароўя краіны прагназуе блізу 3000 новых пацыентаў з COVID-19.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках