18 лiстапада 2024, панядзелак, 4:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Колькасць заражаных каранавірусам у Расеі павялічылася да 147

13
Колькасць заражаных каранавірусам у Расеі павялічылася да 147
ФОТА: DPA/TASS

Амаль усе новыя выпадкі заражэння адбыліся ў Маскве.

У Расеі за дзень зарэгістраваныя яшчэ 33 захварэлых на каранавірус, агульная колькасць вырасла да 147, паведаміў аператыўны штаб у барацьбе з распаўсюджваннем каронавіруснай інфекцыі, паведамляе ВВС.

«За апошнія дні ў Расеі зарэгістраваныя 33 выпадкі каронавіруснай інфекцыі ў грамадзян Расейскай Федэрацыі, з іх 31 выпадак у Маскве, адзін у Томскай вобласці, адзін у Новасібірскай вобласці», - гаворыцца ў паведамленні.

Паводле інфармацыі, усе захварэлыя ў апошнія два тыдні наведвалі краіны з небяспечнай сітуацыяй што да каранавірусу. Усе яны былі шпіталізаваныя ў інфекцыйныя боксы.

Сёння набыла моц забарона на ўезд замежнікаў у Расею, якая будзе дзейнічаць да 1 траўня. Таксама ў сераду прэм'ер-міністр Міхаіл Мішусцін загадаў з 20 сакавіка абмежаваць палёты ў Вялікую Брытанію, ЗША і Аб'яднаныя Арабскія Эміраты.

Выключэнне складуць рэгулярныя рэйсы Масква - Лондан і ў адваротным кірунку, Масква - Нью-Ёрк і Нью-Ёрк - Масква, Масква - Абу-Дабі і назад, якія ажыццяўляюцца праз аэрапорт Шарамеццева. Як і ў выпадку з іншымі краінамі, дзе распаўсюдзіўся каранавірус, рэйсы будзе прымаць тэрмінал F аэрапорта Шарамеццева.

Забарона не закране чартэрныя рэйсы, якія будуць вывозіць расейцаў у Расею і замежнікаў у іх краіны, гаворыцца ў даручэнні Мішусціна.

Усе расейскія школы сыдуць на вакацыі праз каранавірус

З наступнага тыдня ўсе расейскія школы сыдуць на вакацыі да 12 красавіка.

Напярэдадні выдання «Открытые медиа» і «Ведомости» паведамілі, што найбліжэйшым часам у Маскве можа быць уведзены рэжым НС і спыненая праца грамадскага транспарту, у тым ліку і метро, а горад будзе закрыты на ўезд. Віцэ-мэр Анастасія Ракава ў адказ заявіла: «Паведамленні з'яўляюцца хлуснёй. Прашу кіравацца афіцыйнай інфармацыяй аператыўнага штаба».

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках