Кошт нафты маркі WTI знізіўся да мінімуму за 18 гадоў
14- 18.03.2020, 15:36
- 15,837
Ужо ніжэйшы за 25 даляраў.
Кошт сырой нафты маркі WTI апусціўся ніжэй за 25 даляраў за барэль упершыню з лістапада 2002 года, паведамляюць расейскія дзяржаўныя агенцтвы ў сераду. Кошт нафты маркі WTI спачатку дасягаў 26,05 даляра - менавіта ў лістападзе 2002 года быў зафіксаваны папярэдні мінімум, піша «Зеркало недели. Украина».
Пазней кошт абрынуўся да 25,95 даляра, і затым зменшыўся ніжэй за 25 даляраў за барэль.
Нагадаем, што ў аўторак, 17 сакавіка, кошт нафты вырас на 5%. Травеньскі ф'ючэрс на нафту маркі Brent паказаў рост на 5,2% і каштаваў $31,15 за барэль.
Кошты нафты пачалі зніжацца ў студзені праз распаўсюджванне каранавірусу і зніжэнне попыту на паліва. Як паведамляе Bloomberg, экспэрты прагназуюць найбуйнейшае з 1980 года падзенне попыту на нафту.