Кошт нафты Brent абрынуўся ніжэй за $27 упершыню з 2003 года
22- 18.03.2020, 17:00
- 14,859
Рэкорднае падзенне прадаўжаецца.
На таргах у Лондане кошт нафты маркі Brent упершыню з верасня 2003 года апусціўся ніжэй за $27 за барэль, вынікае са звестак біржы ICE, паведамляе РБК.
На мінімуме нафта апусцілася да адзнакі $26,66, абнавіўшы паказчык 30 верасня 2003 года, калі кошт барэля Brent склаў $26,81.
Па стане на 16:29 паводле менскага часу барэль Brent таргаваўся па $26,68. Цана на травеньскія ф'ючэрсы WTI упала ніжэй за $25 за барэль, знізіўшыся на 10,57%, да ўзроўню $24,44.