У Чорнай Афрыцы зафіксаваная першая смерць ад каранавірусу
2- 18.03.2020, 18:38
- 10,474
Смерць зафіксаваная ў Буркіна-Фасо.
У Буркіна-Фасо зафіксаваная першая ў Чорнай Афрыцы смерць ад хваробы COVID-19, выкліканай каранавірусам новага тыпу. Пра гэта паведамляе Twitter агенцтва AFP, піша lenta.ru.
Афіцыйную аб'яву аб гэтым зрабіў каардынатар процідзеяння эпідэміі прафесар Марціяль Уэдраога (Martial Ouédraogo). «Уначы мы зарэгістравалі смерць 62-гадовай пацыенткі, якая пакутавала на дыябет. Яна знаходзілася ў рэанімацыі», - сказаў ён.
Паводле інфармацыі BNO News, у афрыканскай краіне зарэгістраваныя 20 выпадкаў заражэння. Усяго ў свеце на момант публікацыі заразіліся 204,4 тысячы людзей, з якіх 82,4 вылечыліся, а 8232 чалавекі памерлі.
Чорнай або Трапічнай Афрыкай называюць частку афрыканскага кантынента, якая знаходзіцца на поўдзень ад пустыні Сахары.