18 лiстапада 2024, панядзелак, 4:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Bank of America: Кошты нафты могуць апусціцца ніжэй за $20 за барэль

15
Bank of America: Кошты нафты могуць апусціцца ніжэй за $20 за барэль

Павелічэнне паставак нафты можа перапоўніць сусветныя сховішчы.

Рост паставак нафты з боку АПЕК і іншых вытворцаў можа перапоўніць сусветныя сховішчы, у той час як каронавирус зніжае попыт, і можа штурхнуць цэны ніжэй за $20 за барэль, паведаміў Bank of America Global Research у сераду, паведамляе Reuters.

Кошты нафты апусціліся ніжэй за $26 за барэль праз каронавірус і імкнення Савудаўскай Арабіі і Расеі павялічыць здабычу пасля краху пагаднення паміж АПЕК і партнёрамі аб абмежаванні вытворчасці.

«(Блізу) 4 мільёнаў барэляў у дзень новых паставак АПЕК+ можа паступіць на працягу наступных двух месяцаў», - паведаміў BoFA, дадаўшы, што сусветнае спажыванне можа скараціцца больш чым на 0,5 мільёна барэляў у дзень у першай палове 2020 года, пры гэтым такая сітуацыя, імаверна, захаваецца і ў другой палове года, калі распаўсюд віруса не атрымаецца стрымаць.

Goldman Sachs панізіў свой прагноз цаны нафты маркі Brent у другім квартале на траціну да $20 за барэль і чакае скарачэння сусветнага попыту да рэкорднага ўзроўню ў 1,1 мільёна барэляў у дзень сёлета на фоне ўплыву эпідэміі каронавіруса на эканамічны рост.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках