Пуцін уручыў мільярдэру Ратэнбергу залаты медаль Героя Працы
22- 18.03.2020, 19:50
- 30,267
Мільярдэр узнагароджаны за будаўніцтва Крымскага моста.
Расейскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін узнагародзіў будаўнікоў Крымскага моста падчас свайго візіту на акупаваны паўвостраў, паведамляе «РИА Новости».
Зоркі Герояў Працы атрымалі алігарх Аркадзь Ратэнберг, мантажнік «Мостоотряда-125» Мікалай Зайкоў і генеральны дырэктар «СГМ-Мост» Аляксандр Астроўскі.
Іншыя супрацоўнікі кампаній, якія ўдзельнічалі ў будаўніцтве моста, атрымалі ордэны за заслугі перад Бацькаўшчынай III і IV ступеняў, ордэны Аляксандра Неўскага.
Указ аб прысваенні ўзнагарод Уладзімір Пуцін падпісаў 16 сакавіка.
Будаўніцтва Крымскага моста, працягласцю 19 км, завяршылася ў снежні 2019 года. Кошт праекта перавысіў 220 млрд расейскіх руб. Для легкавых аўтамабіляў мост адкрылі ў траўні 2018 года, для грузавых - у кастрычніку таго ж года. Пасажырскія цягнікі запусцілі 23 снежня 2019 года.