18 лiстапада 2024, панядзелак, 4:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Народны каранцін: мянчанка напісала кранальную абвестку для пажылых суседзяў

28
Народны каранцін: мянчанка напісала кранальную абвестку для пажылых суседзяў

Беларуска прапанавала пенсіянерам звяртацца да яе па дапамогу.

Юлія жыве ў шматпавярхоўцы на вуліцы Карла Лібкнехта ў Менску. Сёння яна пакінула ля ўваходу ў пад'езд кранальную цыдулку са зваротам да пажылых суседзяў. «Калі вам цяжка або страшна схадзіць у краму ці аптэку - я магу зрабіць гэта за вас у вольны ад працы час цалкам бясплатна», - піша мянчанка.

Запіску заўважыў сусед Юліі тэлевядучы Антон Мартыненка. Ён выклаў фатаграфію з запіскай у сацыяльных сетках са словамі «Ганаруся сваімі суседзямі», паведамляе tut.by.

Жанчына пакінула свой кантактны тэлефон і нумар кватэры і прапанавала звяртацца па дапамогу. У яе пад'ездзе таксама стаіць антысептык для рук.

Юлі 35 гадоў, у яе ёсць дзіця і сабака. Яна майстар перманентнага макіяжу ў салоне прыгажосці. Кажа, што ў іх доме не так шмат пенсіянераў, але ўсё ж праз сітуацыю па каронавірусу наважыла ім дапамагчы.

- Рада дапамагаць людзям. Я толькі нядаўна сюды пераехала, арандую кватэру. Усе чаты кіпяць, усюды пішуць, што ў групе рызыкі знаходзяцца пажылыя людзі і людзі з дрэнным імунітэтам. У найбліжэйшых крамах я бачу пенсіянераў - ім цяжка торбы насіць. Таму мне прыйшла ў галаву ідэя дапамагчы, тут побач крама і аптэка праз дарогу, - распавяла нам Юлія.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках