18 лiстапада 2024, панядзелак, 4:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Італіі за дзень ад каронавіруса памерлі 475 чалавек

11
У Італіі за дзень ад каронавіруса памерлі 475 чалавек

Агульная колькасць смерцяў у краіне ад каронавіруса дасягнула амаль трох тысяч.

Колькасць загінулых ад каронавіруса ў Італіі за апошнія 24 гадзіны павялічылася на рэкордныя 475 чалавек.

Такія звесткі падала Агенцтва грамадзянскай абароны Італіі, паведамляе «Европейская правда».

Такім чынам колькасць смерцяў за мінулы дзень узрасла на 19%, што з'яўляецца самым вялікім «скачком» з моманту пачатку эпідэміі. У аўторак колькасць загінулых за апошнія дні склала 345.

Улічваючы гэтыя звесткі, агульная колькасць смерцяў у краіне ад каронавіруса дасягнула амаль трох тысяч - загінулых ужо 2978. Ламбардыя, найбольш пацярпелы рэгіён, зафіксавала 319 смерцяў за адзін дзень.

Паводле стану на сераду ў Італіі ёсць 28710 пацыентаў з каронавірусам - на 2648 выпадкаў больш, чым было ў аўторак.

14363 пацыентаў шпіталізаваны з сімптомамі, 2257 у рэанімацыі.

Агульная колькасць інфіцыраваных - уключаючы ахвяр і тых, хто вылечыўся - дасягнула 35 713. Пры гэтым адсутнічаюць звесткі з Кампаніі.

У той жа час за апошні дзень вылечылася 1084 чалавекі.

Гэта сапраўды важна колькасць, гэта на 37% больш, чым учора», - цытуе кіраўніка агенцтва Анджэла Барэлі агенцтва Ansa. Агулам ад каронавіруса ў Італіі вылечылася 4025 чалавек.

Італія ўжо амаль два тыдні знаходзіцца ў закрытым рэжыме, бо ўлады спрабуюць спыніць распаўсюд віруса. Чыноўнікі не выключаюць, што жорсткія каранцінныя меры могуць быць прадоўжаны пасля 3 красавіка.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках