«Заставайцеся дома дзеля сваёй бабулі»: беларускія лекары падтрымалі сусветны флэшмоб
10- 23.03.2020, 8:55
- 42,866
Толькі карантынныя захады дапамогуць спыніць каранавірус.
17 сакавіка ЕЗ на 30 дзён закрыў вонкавыя межы - праз пагрозы хуткага распаўсюджвання каранавіруса. У Еўропе карантын, а ў Беларусі - не. У нас цяпер праводзяць чэмпіянат у футболе. Працуюць школы, дзіцячыя садкі, ГЦ - наогул усё. Міністэрства аховы здароўя кажа, што ў краіне 76 выпадкаў каранавіруса, піша kyky.org.
Каб падтрымаць і пацыентаў, і калег галоўны лекар 3-й гарадской дзіцячай клінікі Максім Ачаротны надумаў запусціць у Беларусі флэшмоб. Ён апублікаваў у сябе ў Facebook допіс са сваім здымкам у медыцынскім халаце і подпісам: «Я буду на працы. Будзьце, калі ласка, дома».
Допіс Максіма змясцілі ў сабе многія беларусы. Людзі змяшчаюць запіс, падпісваючы яго, напрыклад, вось так: «Калі галоўны лекар, раней – загадчык рэанімацыі дзіцячай інфекцыёнкі, кажа: «Будзьце дома», я веру, што гэта важна». І вось так: «Максім Ачаротны - адзін з самых сумленных і файных лекараў. І я на 100 адсоткаў з ім згодная». А яшчэ вось так: «Дзякуй, што сказалі гэта ўголас!». Пазітыўных каментароў велізарная колькасць.
Калегі таксама пачалі падтрымліваць лекара. Аналагічны допіс зрабіла сабе супрацоўніца той жа лякарні Ірына Тарасюк.
Беларускія медыкі не першыя, хто заклікае людзей цяпер заставацца дома, - пару дзён таму лекары з Малайзіі запусцілі ў твітэры флэшмоб #StayHome са слоганам «Я працую для цябе, застанься дома дзеля мяне». Яны фатаграфуюцца ў халатах і медыцынскіх масках з аркушам і просяць мясцовых жыхароў не пакідаць дамы.
“We will work for you & country.”
— Beni Rusani (@DrBeniRusani) March 19, 2020
Yours sincerely,
🇲🇾 Hospital staff — we could also be your husband, wife, children, siblings and neighbors.
So, Malaysians do your part & #StayAtHome. So we can save the critically ill.#KitaJagaKita pic.twitter.com/QbmVDV3Gx2
Malaysians taking care of eachother is a beautiful sight to see. Let this crisis bring out the best in Malaysians, not the worst. Take care of eachother. #KitaJagaKita pic.twitter.com/yaxoQ1NOSi
— Liew Chin Tong (@LiewChinTong) March 18, 2020
Hopping on the bandwagon! Just to keep our sad heart entertained. Hehe. We’re missing our families back home already so help us a little, will ya? 😉 Enjoy your quarantine/work from home times so this COVID season will end sooner than we think. Thank you! ❤️ #KitaJagaKita pic.twitter.com/xgtq6wCVDK
— Tj ✨ (@traceeyjantom) March 18, 2020
Please stay at home. #StaySafeStayHome #StayHome #dudukrumah pic.twitter.com/Sa9QblyhHC
— KKMPutrajaya (@KKMPutrajaya) March 18, 2020
Yesss come on! We stay at home for them! They stay at work for us! Love u. #KitaJagaKita #StayAtHome #StayHome pic.twitter.com/0VnYpzsurS
— Sir kamarul (@kamarul14) March 18, 2020
Да гэтага флэш-мобу падключыліся лекары з Нямеччыны, Англіі, ЗША ды іншых краін
Das HNO OP/ Anästhesie Team vom #UKSH hat eine dringende Botschaft an ALLE! #StayAtHome #COVID2019de @stadt_kiel @verdi_nord @_verdi @Land_SH pic.twitter.com/5RRFa0B58j
— Nico Wickleder (@son_wicki) March 18, 2020
#stayathome pic.twitter.com/XnlhZuNIvf
— Walter Gröbchen (@Groebchen) March 16, 2020
These NHS staff have stayed at work for you.
— NHS Million (@NHSMillion) March 19, 2020
Please stay at home for them.
Please RT to remind others to as well.#StaySafeStayHome
PS NHS staff, please share your pictures like this and tag us in pic.twitter.com/Z6lrKm3q71
We are at work for you.
— Dr. Nina L. Shapiro (@drninashapiro) March 18, 2020
Please stay home for us.#StaySafeStayHome #StayHomeSaveLives #healthcare #PPE #ppeisnotoptional pic.twitter.com/Jgf9jYcWCP
Да лекарскага флэшмоб таксама падключыліся сусветныя знакамітасці. Першым стаў амерыканскі актор Кэвін Бэйкан.
Кэвін напісаў: «Калі вы таксама дома, як і я, апублікуйце відэа ці фатаграфію з таблічкай, як у мяне, якая распавядае, для каго вы застаяцеся дома, і папрасіце шасцярых сваіх сяброў зрабіць тое ж самае. Размесціце публікацыю з хэштэгам #IStayHomeFor, каб я змог яе ўбачыць і падзяліцца ёй», - і напісаў на шыльдзе ў выглядзе свінкі імя сваёй жонкі Кіры Сэджвік.
Бэйкон прапанаваў зрабіць тое ж самае Дэвіду Бэкхэму, Элтану Джону, Джымі Фэлану, Дэмі Лавату, Кэвіну Харту і Брэндзі Карлайл. Усе яны ўжо далучыліся да яго выкліку і распаўсюдзілі яго далей.