18 лiстапада 2024, панядзелак, 7:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Канада і Аўстралія адмовіліся ўдзельнічаць у Алімпіядзе ў Токіё

2
Канада і Аўстралія адмовіліся ўдзельнічаць у Алімпіядзе ў Токіё

Яны заклікалі МАК перанесці спаборніцтвы.

Алімпійскі і паралімпійскі камітэты Канады адмовіліся ад удзелу ў летніх Гульнях 2020 года ў Токіё праз пандэмію каранавіруснай інфекцыі COVID-19. Пазней пра такі я ж пастановы абвясціў і алімпійскі камітэт Аўстраліі, паведамляе "Радыё Свабода".

Канада заклікала Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) і Сусветную арганізацыю здароўя (САЗ) адкласці правядзенне летняй Алімпіяды на адзін год. "Мы знаходзімся ў разгары глабальнага крызісу ў галіне аховы здароўя, які мае значна большае значэнне, чым спорт", - адзначаецца ў паведамленні канадскага алімпійскага камітэта. Аўстралійскі камітэт заявіў, што спартоўцы будуць рыхтавацца да Гульняў летам 2021, а не 2020 года.

З просьбай перанесці Алімпіяду ў Токіё праз пандэмію каранавіруса раней звярнуліся ў МАК Нарвэгія і Бразілія.

Днямі кіраўнік МАК Томас Бах распаўсюдзіў ліст, у якім абвясціў, што пастанова аб магчымым пераносе летняй Алімпіяды будзе прынятая цягам чатырох найбліжэйшых тыдняў.

Прэм'ер-міністр Японіі Сіндзо Абэ, выступаючы 23 сакавіка ў парламенце краіны, не выключыў пераносу тэрмінаў правядзення Алімпіяды. Аднак ён, як і МАК, не разглядае магчымасць скасавання Гульняў.

Алімпіяда павінна была адбыцца ў Токіё з 24 ліпеня да 9 жніўня.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках