Тры карысныя сокі, якія ўмацуюць імунітэт
11- 23.03.2020, 9:26
- 25,947
Як падтрымаць свой арганізм на карантыне.
У перыяд міжсезоння абвастраюцца захворванні. Ды і ўспышка каранавіруса не дазваляе расслабляцца. Таму вельмі важна падтрымліваць свой арганізм, піша «Брестская газета».
Куркума, мандарыны і морква
Такое незвычайнае спалучэнне - моцны кактэйль. Куркума - спецыя, якая валодае магутным супрацьзапаленчым эфектам. Мандарыны, як і ўсе цытрусавыя багатыя ны вітамін С. А ў сціплай моркве поўна бэта-каратыну, карыснага для дыхальных шляхоў і кішэчніка.
Яблычны воцат, імберац і мёд
Яблычны воцат вядомы цэлым шэрагам карысных уласцівасцяў, у тым ліку процівамікробным эфектам. Дадайце невялікую яго колькасць у шклянку вады. Падсалодзіце лыжачкай мёду і падфарбуйце молатым імберцам. Ён вядомы сваімі супрацьзапаленчымі эфектамі і вастрынёй.
Зімовы бустэр
Хочаце атрымаць максімум вітамінаў у шклянцы соку? Тады змяшайце паміж сабой розныя цытрусавыя. Напрыклад, апельсіны, лімоны і лаймы. Грэйпфрут дапаможа адцяніць гэты кактэйль прыемнай гарчынкай.