18 лiстапада 2024, панядзелак, 7:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Толькі крануўся аўтобус - заблакавалі валідатары»

27
«Толькі крануўся аўтобус - заблакавалі валідатары»

Мянчанка не паспела адзначыць праязны і атрымала штраф.

Здаецца, ініцыятыва «Мінсктранса» «адзначыць квіток за 15 секунд» хоць афіцыйна скасаваная, але дзейнічае на практыцы, піша onliner.by. У канцы лютага мянчанка Галіна не паспела прыкласці праязны да валідатара, як кантралёры паспяшаліся выпісаць ёй штраф. Ці маюць яны на гэта права?

Справа была так. Прыкладна а 6:40 раніцы Галіна спехам уляцела ў заднія дзверы аўтобуса №18 на прыпынку «Куйбышава».

- У мяне ў руках быў вялікі мех - везла перадачу для дачкі ў шпіталь. Дзякуй богу, паспела заскочыць. Кантралёры зайшлі, і, як толькі крануўся аўтобус, яны «плясь» - і заблакавалі валідатары. Я прайшла ў салон, паставіла свой мяшок. У мяне два праязныя: адзін (безлімітны) на тралейбус - з ім я езджу на працу, а другі - на колькасць паездак для непрадбачаных перамяшчэнняў. І я шукала патрэбны, - распавядае мянчанка.

Пасля гэтага да Галіны падышлі кантралёры са словамі: «У вас не аплачаны праезд». На пярэчанні жанчыны, што яна толькі ўбегла ў аўтобус і не паспела прыкласці праязны, сказалі: «Мы вас не бачылі».

- Я і адказваю: «Вядома, вы мяне не бачылі, бо я ўскочыла ў аўтобус у апошнія секунды!» Кантралёр спытаў, які ў мяне праязны. Як толькі сказала, што на колькасць паездак, мужчына перастаў мяне слухаць - быццам чырвоная ануча перад вачыма, - кажа жанчына.

У выніку Галіна пастанавіла, што спрачацца бескарысна, і заплаціла штраф - 13 рублёў. Са слоў жанчыны, такая сітуацыя ў ейным жыцці адбылася другі раз. Неяк раней мянчанка забегла ў заднія дзверы трамвая і ішла з грашыма да кіроўцы, каб купіць білет. Кантралёраў гэта не задаволіла, заплаціла штраф.

«Мінсктранс»: кантралёры дазваляюць пасажырам, якія ўвайшлі разам з імі, пацвердзіць аплату праезду

«Дадзенымі базы аўтаматызаванай сістэмы аплаты і кантролю праезду ўстаноўлена, што 27.02.2020 года а 06:40 у аўтобусе маршруту №18 на прыпыначным пункце «Куйбышава» кантрольныя праверкі не ажыццяўляліся. Аўдыёвідэазапісамі з персанальных прылад рэгістрацыі інфармацыі «Дазор 77»(далей - ПBP) кантрольных асоб, якія ажыццяўлялі праверкі аплаты праезду на вышэй згаданым участку, выкладзеная ў звароце сітуацыі не бачыцца. Для ўсебаковага і аб'ектыўнага разбору неабходныя больш дакладныя звесткі (прозвішча, імя, імя па бацьку заяўніка, прозвішча (індывідуальны нумар) кантралёра, рэгістрацыйны знак транспартнага сродку)», - паведаміў «Мінсктранс».

Таксама на прадпрыемстве адказалі, што кантралёры ў адпаведнасці з лакальнай інструкцыяй «Мінсктрансу» дазваляюць пасажырам, якія ўвайшлі разам з імі, пацвердзіць аплату - пасля гэтага блакуюць кампосцеры і валідатары правяраюць аплату.

«У адпаведнасці з пунктам 224 Правілаў аўтамабільных перавозак пасажыраў, зацверджаных пастановай Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30.06.2008 №972 (далей - Правілы), пасажыр абавязаны своечасова набываць праязны дакумент і ў поўным аб'ёме аплачваць праезд у кіроўцы, у касе продажу праязных дакументаў або іншых месцах - да пачатку паездкі. Пры выкананні гарадскіх аўтамабільных перавозак пасажыраў рэгулярных злучэнняў у аўтобусе, абсталяваным аўтаматызаванай сістэмай аплаты і кантролю аплаты праезду, для пацверджання аплаты праезду пры пасадцы ў аўтобус пасажыр абавязаны прыкласці электронны білет шматразовага карыстання да валідатара, а пры выкананні гарадскіх аўтамабільных перавозак пасажыраў у рэгулярных злучэннях у аўтобусе, абсталяваным кампосцерам, для пацверджання аплаты праезду пры пасадцы ў аўтобус пасажыр абавязаны адзначыць праз кампосцер білет на адну паездку», - нагадалі ў «Мінсктрансе».

Калі чалавек не згодны заплаціць штраф, на яго складаюць пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні - пазней яго можна абскардзіць.

«Каб пазбегнуць паўтарэння апісанай у звароце сітуацыі прадпрыемства рэкамендуе пасажырам загадзя рыхтаваць праязныя дакументы для своечасовага здзяйснення аплаты праезду ў гарадскім пасажырскім транспарце ў адпаведнасці з вышэйназванымі Правіламі», - адказалі на прадпрыемстве.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках