12 верасня 2024, Чацвер, 0:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Нямеччыне зяця прэм'ера РФ падазраюць у адмыванні грошай

8
У Нямеччыне зяця прэм'ера РФ падазраюць у адмыванні грошай
АЛЯКСАНДР УДОДАЎ

Ідзе следства.

Пракуратура нямецкага горада Кобленц вядзе крымінальную справу, у якой фігуруе расейскі бізнэсовец Аляксандр Удодаў, які з’яўляецца зяцем старшыні ўрада РФ Міхаіла Мішусціну. Пра гэта піша швайцарскае выданне Tages Anzeiger, матэрыял надрукавалі «Открытые медиа».

Расследаванне ў дачыненні да Удодава было пачатае ў 2013 годзе і працягваецца дагэтуль. Нямецкія праваахоўнікі мяркуюць, што ў 2012 годзе праз нямецкую кампанію VG Cargo, з якой звязаны фірмы Удодава, зарэгістраваныя ў Швайцарыі, прайшлі вялікікя сумы, атрыманыя ад нейкай падатковай афёры ў Расеі. Саму афёру следчыя ацэньваюць на 80 млн швайцарскіх франкаў (88 млн даляраў або 2,6 млрд рублёў паводле курсу на 1 студзеня 2013 года). Які статус мае Удодаў у справе, не ўдакладняецца.

Таксама адзначана, што ў Швайцарыі Удодава падазравалі ў адмыванні крымінальных грошай. Гісторыя пачалася яшчэ ў 2007 годзе. Звязаныя з Удодавым кампаніі купілі гістарычны будынак у цэнтры Цюрыха за 37 млн швайцарскіх франкаў (32,8 млн даляраў або 806 мільёнаў рублёў паводле курсу на 1 студзеня 2008 года) і гатэль у горадзе Вегіс, на беразе Фірвальдштэцкага возера, за 4 млн франкаў (3,6 млн даляраў і 87 млн рублёў). Удодаў збіраўся ўкласці ў гатэль яшчэ 45 млн франкаў, ператварыўшы яго ў сучасны кангрэс-гатэль. Аднак гэта задума не задалася. Некалькі гадоў кампанія Удодава не прыступала да работ, а ў пачатку 2012 года на тэлеканале Rundschau (уваходзіць у швайцарскі нацыянальны медыяхолдынг SRF) з'явіўся сюжэт пра меркавана крымінальныя грошы расейскага бізнэсоўцы. Пасля гэтага пачалося афіцыйнае расследаванне. Федэральная крымінальная паліцыя Швайцарыі выявіла, што за 2007-2009 гады праз рахункі фірмаў Удодава ў банку Credit Suisse прайшло 330 млн даляраў сумнеўных грошай. Мэты транзакцый былі няяснымі, паліцыя не разумела ні крыніцу капіталу Удодаву, ні род ягоных заняткаў, падкрэслівае Tages Anzeiger. Швайцарцы накіравалі запыт у расейскую Генеральную пракуратуру, але не атрымалі адказу. Затым Удодаў прадаў абодва будынкі - і неўзабаве пракуратура спыніла крымінальную справу.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках