Заслужаная лекарка Украіны расказала, як праяўляецца каранавірус
8- 23.03.2020, 13:54
- 43,626
Вольга Галубоўская пералічыла самыя асноўныя сімптомы COVID-19.
Каранавірусам ва Украіне заразіліся ўжо 73 чалавекі. Трое з іх памерлі. Больш за ўсё выпадкаў інфекцыявання зафіксавана ў Кіеве – 20 чалавек. Заслужаная лекарка Украіны Вольга Галубоўская паведаміла, што COVID-19 распаўсюджваецца вельмі хутка, і на самай справе, калі будзе больш тэстаў – будзе і больш заражаных. Таксама медычка паведаміла, якія самыя асноўныя сімптомы каранавірусу. Пра гэта яна напісала на сваёй Facebook-старонцы, паведамляе РБК.
Дарэчы, лекарка адзначыла, што ва Украіне пакуль што цяжкахворыя пацыенты не дамінуюць.
Як праяўляецца каранавірус:
Павышэнне тэмпературы да 39 градусаў.
Інтаксікацыя арганізма.
Пнеўманія можа развівацца без павышэння тэмпературы цела або кароткачасовага павышэння да 37,5 градусаў;
Можа быць доўгі нізкі субфебрылітэт (7 дзён і больш) – такім хворым неабходна рабіць рэнтген нават пры адсутнасці фізікальных праяваў.
Сухасць у ротаглотцы, якая выклікае моцную смагу.
Слабы кашаль.
У 15% хворых узнікаюць рэзі ў вачах і кан'юктывіт.
У 10–15% узнікае анасмія (страта нюху);
Развіццё пнеўманій суправаджаецца вельмі слабымі фізікальнымі праявамі.
На пяты ці восьмы дзень стан можа пагаршацца, зноў павышацца тэмпература цела і ўзмацняцца сімптомы паразы дыхальных шляхоў.
У 30% шпіталізаваных пацыентаў і 8% амбулаторных адзначаецца лейкапенія, трамбацытапенія, павышэнне актыўнасці трансаміназ.