12 верасня 2024, Чацвер, 0:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Глеб: Усе ў нас ведаюць, што здарылася з Італіяй і Гішпаніяй

14
Аляксандр Глеб: Усе ў нас ведаюць, што здарылася з Італіяй і Гішпаніяй

Беларускі футбаліст падзяліўся меркаваннем пра тое, чаму чэмпіянат Беларусі не быў спынены.

Аляксандр Глеб падзяліўся з брытанскім выданнем The Sun меркаваннем, чаму чэмпіянат Беларусі, у адрозненне ад іншых еўрапейскіх ліг, не быў спынены. Ягоныя словы прыводзіць "Прэсбол".

"Каранавірус перапыніў Лігу чэмпіёнаў і Лігу Еўропы. УЕФА зрабіў правільна, таму што трэба паспрабаваць спыніць распаўсюд каранавірусу. Але ў Беларусі гэта як быццам нікога не хвалюе. Гэта неверагодна. Можа быць, праз тыдзень-два мы спынімся. Можа быць, Лукашэнка проста чакае, што будзе з вірусам.

Усе ў нас ведаюць, што здарылася з Італіяй і Гішпаніяй. Але ў нашай краіне мяркуюць, што гэта не так экстрэмальна, як гаворыцца ў навінах. Многія маладыя людзі і студэнты тут думаюць так. Я застаюся дома з сям'ёй. Але калі выходжу, то на вуліцах і ў рэстаранах усё роўна шмат людзей.

Вельмі складана растлумачыць, чаму ў нас так. Усе лігі зачыненыя, але мы не думаем, што гэта праблема, – прыводзіць словы Глеба брытанскае выданне The Sun.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках