У ЗША ў некалькіх штатах пачалі вызваляць зняволеных
7- 23.03.2020, 15:33
- 15,170
Улады ЗША пайшлі на такі крок, каб прадухіліць успышкі каранавірусу ў турмах.
У ЗША ў некалькіх штатах улады пачалі вызваляць зняволеных, каб прадухіліць успышкі каранавірусу ў перапоўненых турмах, паведамляе «Эхо Москвы» са спасылкай на «Уол-Стрыт Джорнал».
Перш за ўсё, на свабоду адпускаюць людзей, якія ўчынілі няцяжкія злачынствы, хворых і паджылых. У некалькіх штатах у супрацоўнікаў турмаў выявілі каранавірус. Зняволеных адправілі на карантын.
ЗША знаходзіцца на трэцім месцы ў колькасці захварэлых. Пацверджаных выпадкаў каранавірусу больш за 35 тысяч.