12 верасня 2024, Чацвер, 0:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускае Міністэрства аховы здароўя падпольна заклікае да карантыну

66
Беларускае Міністэрства аховы здароўя падпольна заклікае да карантыну

Медыкі далучыліся да сусветнай акцыі лекараў.

Беларускія медыкі далучаюцца да міжнароднай акцыі лекараў «Мы застаёмся на працы, каб дапамагчы вам. Вы заставайцеся дома, каб дапамагчы нам», распавяла намесніца міністра аховы здароўя Алена Богдан на брыфінгу ў міністэрстве, піша tut.by.

«Мы застаёмся на працы, каб дапамагчы вам. Вы пабудзьце дома, каб дапамагчы нам!» - беларускія медыкі: інфекцыяністы, рэаніматолагі, анестэзіёлагі, тэрапеўты, эпідэміёлагі, вірусолагі, лабаранты, медсёстры - далучыліся да сусветнага флэшмоба лекараў #StayAtHome.

- Хочам заклікаць да самаізаляцыі людзей сталага веку, асабліва з хранічнымі захворваннямі, гэта найбольшая група рызыкі, - распавяла Алена Богдан. - Просім таксама ўстрымацца ад удзелу ў масавых мерапрыемствах, каб нам утрымаць нашы сённяшнія лічбы як мага даўжэй і застацца ў цяперашнім рэжыме працы.

Да самаізаляцыі таксама заклікаюць хранічна хворых пацыентаў, тых пацыентаў, у якіх ёсць хаця б найменшыя прыкметы ВРІ, а таксама тых, хто прыбыў з-за мяжы і, адпаведна, атрымаў рэкамендацыю заставацца дома 14 дзён.

У Беларусі, паводле звестак на 23 сакавіка, зафіксаваны 81 выпадак каранавірусу. Геаграфія захворвання пашырылася. Учора быў выяўлены выпадак у Жыткавічах на Гомельшчыне.

Міністэрства рэкамендуе беларусам не наведваць сваіх паджылых сваякоў, адмаўляцца ад масавых мерапрыемстваў, нават тых, каго на мяжы абследавалі і спачатку вынік быў адмоўны.

- У нас былі выпадкі, калі вірус выявіўся праз пяць дзён, калі ў людзей ужо было шмат сацыяльных кантактаў.

Са слоў Алены Богдан, найбліжэйшым часам будзе апублікаваная інфармацыя аб агульным рахунку для тых кампаній і фізічных асоб, якія хочуць пералічыць грошы для ўстаноў аховы здароўя.

Афіцыйна карантын у Беларусі дагэтуль не абвешчаны.

Напісаць каментар 66

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках