Народны карантын: студэнты байкатуюць заняткі
10- 23.03.2020, 18:32
- 20,386
Менскія ВНУ сёння былі напалову пустыя.
Сёння ў Беларусі пачаўся Народны карантын, ініцыяваны лідарамі беларускай апазіцыі і грамадзянскай супольнасці. Карантын будзе доўжыцца да 5 красавіка.
Telegram-канал «Баста!» апублікаваў фота напаўпустых менскіх вышэйшых навучальных устаноў.
Вось так выглядаў сёння Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт:
Частка груп напісалі калектыўныя заявы на дыстанцыйнае навучанне, многія студэнты проста не прыйшлі на заняткі падтрымаўшы Народны карантын.
Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт. На занятках - менш за палову студэнтаў:
Менскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт гадзіну назад. Пустыя калідоры, людзей амаль няма. Частка лекцый скасаваная.