18 лiстапада 2024, панядзелак, 7:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: 340 чалавек перанеслі каронавірус на нагах

92
Лукашэнка: 340 чалавек перанеслі каронавірус на нагах

У новых лічбах Міністэрства аховы здароўя гэтыя людзі не фігуруюць.

20 сакавіка ў эфіры тэлеканала СТВ з'явіліся словы Лукашэнкі пра беларуса, які пасля вяртання з Італіі ўступіў у кантакт з 340 людзьмі. У яго дыягнаставалі каронавірус.

- Так, ёсць вось, я толькі што распавядаў пра аднаго ідыёта, нягодніка - як хочаце яго называйце. Ну, зразумела, паехаў ты за мяжу. Зразумела, ты пабываў у Нямеччыне, Італіі, Францыі. Але ты прыедзь і скажы - мы цябе праверым, калі трэба, зробім адпаведнае заключэнне. Але ён жа блізу 200 чалавек... Увайшоў у кантакт з імі. І нам - міністру аховы здароўя, вірусолагам, лекарам, людзям і іншым - давялося працаваць за КДБ, міліцыю і іншых і з імі разам шукаць гэтыя кантакты. 340 чалавек! Дзякуй богу, што яны здаровыя былі. Гэта не значыць, што яны не заражаныя былі. Яны проста перанеслі на нагах гэты вірус», - дадаў ён.

Ці адлюстраваныя гэтыя факты заражэння і «пераносу каронавіруса на нагах» ў статыстыцы міністэрства аховы здароўя, якое два дні не абнаўляе інфармацыю пра развіццё пандэміі ў Беларусі?

Сёння Міністэрства аховы здароўя Беларусі заявіла, што ў краіне зафіксаваны 81 выпадак заражэння каронавірусам. Атрымліваецца, што хтосьці хлусіць або хтосьці недагаворвае.

Напісаць каментар 92

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках