Стала вядома, калі ў Беларусі пацяплее
1- 23.03.2020, 21:11
- 21,953
Прагноз ад сіноптыкаў.
У аўторак, 24 сакавіка, надвор'е ў Беларусі будзе вызначаць халодны антыцыклон з цэнтрам над Літвой, паведамляе Белгідрамет.
Чакаецца малавоблачнае надвор'е без ападкаў. Уначы і раніцай на асобных участках дарог будзе галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўночны, паўночна-ўсходні - уначы слабы, удзень умераны.
Уначы тэрмометры пакажуць 5-11 ніжэй за нуль, месцамі - да 12-14 марозу. Удзень паветра прагрэецца да +2... +8.
25 сакавіка чакаецца пераменная воблачнасць. Ападкаў не прагназуецца. Вецер будзе слабы. Уначы чакаецца 4-11 са знакам «мінус», месцамі да 13 ніжэй за нуль. Удзень будзе 5-10 цяпла.
Крыху пацяплее толькі ў чацвер, 26 сакавіка. Уначы будзе 2-8 марозу, месцамі да -10. А ўдзень сіноптыкі прагназуюць +8... +13.