12 верасня 2024, Чацвер, 0:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Колькасць ахвяр каронавіруса ў свеце перавысіла 15 тысяч

2
Колькасць ахвяр каронавіруса ў свеце перавысіла 15 тысяч

Агульная колькасць выпадкаў інфікавання ў свеце перавысіла 350 тысяч.

Колькасць ахвяр інфекцыі COVID-19, выкліканага новым каронавірусам, ва ўсім свеце перавысіла 15 тысяч, вынікае са звестак амерыканскага Інстытута Джонса Хопкінса, які вядзе статыстыку, паведамляе «Радио Свобода».

Больш за 9 тысяч прыпадае на краіны Еўропы, у тым ліку больш за палову - на Італію. Больш за 3 тысячы чалавек памерлі ў Кітаі, адкуль у снежні мінулага года пачала распаўсюджвацца інфекцыя.

За мінулыя дні ў Гішпаніі зафіксаваны новы рэкорд колькасці смерцяў ад каронавіруснай інфекцыі - памерлі 462 чалавекі (за ўвесь час - больш за дзве тысячы).

Агульная колькасць выпадкаў інфікавання ў свеце ўдзень 23 сакавіка перавысіла 350 тысяч. Большая частка прыпадае на краіны Еўропы і ЗША, дзе ўжо больш за 35 тысяч заражаных.

Больш за 100 тысяч чалавек з гэтых 350 тысяч прызнаныя здаровымі.

Больш за 230 тысяч працягваюць лячэнне.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках