Лядовы палац пераабсталююць у морг
14- 23.03.2020, 22:46
- 90,415
Ніхто такога не чакаў.
Колькасць ахвяр каранавіруса ў Гішпаніі да панядзелка дасягнула 2 182, а з 33 тысяч заражаных 2 355 чалавек знаходзяцца ў цяжкім стане, піша «Росбалт».
Кіраўнік Міністэрства аховы здароўя Сальвадор Ілья заявіў, што ва ўмовах гэтай «санітарнай вайны» усё гатэлі краіны будуць перададзеныя ў распараджэнне службаў аховы здароўя.
Кіраўніцтву гатэляў будзе паведамлена пра тое, што будынкі пераабсталююць для размяшчэння медперсаналу і шпіталізацыі пацыентаў.
Функцыянаванне гатэляў у турыстычных мэтах будзе закончанае 24 сакавіка - згодна з указам урада.
Адзін з першых шпіталяў ужо разгорнуты ў выставачным цэнтры Ifema у Мадрыдзе. Прыватныя дамы састарэлых таксама перададзеныя ў распараджэнне дзяржавы, як і прыватныя клінікі.
Са звестак гішпанскіх СМІ, целы памерлых ад каранавіруса ў Мадрыдзе будуць захоўвацца на катку ў будынку Лядовага палаца, які знаходзіцца недалёка ад выставачнага комплексу Ifema. Целы будуць дастаўляць вайскоўцы з падраздзялення ў надзвычайных сітуацыях. Толькі за апошні дзень у сталічным рэгіёне памерлі 242 чалавекі.