Беларускія банкі масава спыняюць выдачу крэдытаў
19- 24.03.2020, 8:39
- 49,480
Таксама перастаюць даваць карту растэрміноўкі.
БТА Банк з 19 сакавіка прыпыніў крэдытаванне фізічных асоб, пра гэта гаворыцца на сайце банка. Аб тэрмінах аднаўлення выдачы пазык не паведамляецца. Тым часам БПС-Ашчадбанк часова не дае карты растэрміноўкі КартаFUN, паведамляе tut.by.
БТА Банк з 19 сакавіка таксама змяніў ліміты валютна-абменных аперацый Р2Р (пералічэнні з карты на карту) сумай 500 беларускіх рублёў за дзень, а таксама прыходных аперацыях сумай 190 даляраў і 180 еўраў на дзень, калі валюта транзакцыі зробленая ў беларускіх рублях.
Раней Прыёрбанк з 21 да 23 сакавіка прыпыніў выдачу крэдытаў праз «арганізацыйныя і тэхнічныя прычыны». Пакуль банк не паведаміў, ці будзе адноўлена крэдытаванне з 24 сакавіка.
Тым часам на сайце БПС-Ашчадбанка на старонцы з апісаннем карты растэрміноўкі КартаFUN паведамляецца, што «з 21 сакавіка часова не выдаецца».
Такая ж інфармацыя размешчаная і на старонцы з апісаннем карты FUN Platinum.