18 лiстапада 2024, панядзелак, 4:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Згубілі тэст на каранавірус, запэўнівалі, што здаровая»

12
«Згубілі тэст на каранавірус, запэўнівалі, што здаровая»
НАСТА ЗАХАРЭВІЧ

Беларускую блогерку дзевяць дзён пераконвалі, што тэст адмоўны.

Рэйс Прага - Менск 14 сакавіка Насця Захарэвіч запомніць надоўга. З цяжарам у лёгкіх і тэмпературай 37,2 яна вярталася на радзіму з Чэхіі, дзе на той момант ужо абвясцілі надзвычайнае становішча. Зрабіла экспрэс-тэст і да сённяшняга дня існавала легенда, што ён адмоўны, а хвароба, з якой не можа выйсці, называецца грып, паведамляе «Белсат».

Згубілі вынік тэсту

Паўторны тэст на «Ковід-19» у арганізме 26-гадовай Настассі Захарэвіч меліся зрабіць 26 сакавіка ў Гарадскім клінічным скурна-венералагічным дыспансеры, дзе яна застаецца сярод іншых шпіталізаваных «кантактаў другога ўзроўню».

«Мой мазок ад 14 сакавіка, які быў зроблены ў аэрапорце, згубіўся. Толькі што ўзялі новы. Гэта азначае, што не выключаецца магчымасць заражэння каранавірусам, і што я магла заражаць іншых увесь гэты час», – паведаміла збянтэжаная дзяўчына.

Шмат хто з «суседзяў» Насты ў дыспансеры не мае трывожных сімптомаў. Гісторыя падобная: не так даўно былі за мяжою, па прыездзе звярнуліся да дактароў і трапілі ў шпіталь. Паводле новых эпідэміялагічных правілаў, дадому яны вернуцца, калі вынікі мазку на каранавірус будуць адмоўныя. Насту ж шпіталізавалі 19 сакавіка і не сталі спяшацца з паўторам тэсту – пацыентка сказала, што мазок бралі пяць дзён таму ў аэрапорце і не пацвердзілі наяўнасці каранавіруса ў арганізме. Дыспансер даслаў запыт у аэрапорт, а там не пацвердзілі наяўнасці аналізу Насты Захарэвіч.

«Хочацца крычаць, плакаць і кідаць рэчы! Чаму ўсё так неахайна робіцца? Страшная справа», – кажа Наста.

З ейнага аповеду вынікае, што небяспека захварэць на які-кольвечы вірус была высокая – імунітэт быў аслаблены праз грып, перанесены напярэдадні паездкі ў Чэхію 9 сакавіка. На чацвёрты дзень візіту ў Прагу Наста адчула сімптомы, якіх цяпер пазбягае ўвесь свет: сухі моцны кашаль, тэмпература і галоўнае – цяжар у лёгкіх. Акурат гэтага дня ў Чэхіі абвесцілі надзвычайнае становішча ў звязку з распаўсюдам каранавіруса.

Звычайнае становішча і непахісны пратакол

У міжнародным Менскім аэрапорце 14 сакавіка рэйс Насты сустрэлі супрацоўнікі ў форме і масках. «Але тэмпературу пасажырам рэйсу не правяралі, дэзынфекавання не праводзілі ды не вылучалі з натоўпу людзей з хваравітым, як быў у Насты, станам, і як тое зазначана на старонцы Нацыянальнага аэрапорту. У той жа час прыбыў рэйс з нейкай краіны, якую занеслі ў спіс небяспечных. Тых пасажыраў апытвалі, якія яны наведвалі краіны ды выбарачна накіроўвалі на тэст на каранавірус», – згадвае Наста. У чаргу на мазок беларуска трапіла на ўласную просьбу.

У чаканні вынікаў тэсту Наста Захарэвіч прыняла рашэнне самаізалявацца. У санслужбе аэрапорту праз тэлефон дзяўчыну запэўнілі: «Калі з вамі не звязаліся, то аналіз на каранавірус адмоўны. З дрэнным самаадчуваннем звярніцеся ў паліклініку, каб даслалі ўчастковага тэрапеўта дадому».

Участковага неахвотна выслалі. Той пацвердзіў адсутнасць пнеўманіі, але і адкрыў непрыемную праўду: забор біялагічных аналізаў па-за медустановаю не робяць. Хоць у загадзе Мінздароўя № 296 ад 17 сакавіка «Аб мерах арганізацыі аказання медычнай дапамогі пацыентам з прыкметамі рэспіраторнай інфекцыі і прыняцці дадатковых супрацьэпідэмічных мераў у арганізацыі аховы здароўя», у пункце 8.1 дадатку 4 прапісана: «Арганізаваць у хатніх умовах забор біялагічнага матэрыялу для планавых лабараторных даследаванняў».

«Падзякуй» за тэст

У панядзелак 16 сакавіка Наста даведалася, што некаторыя людзі з яе рэйсу ўсё ж атрымалі медычнае назіранне ў паліклініках: з імі трымаюць сувязь, цікавяцца станам здароўя, а праз два тыдні маюць зрабіць паўторны тэст на каранавірус.

«Гэта памылка ў сістэме. Кагосьці з рэйсу назіраюць, кагосьці – не. Давялося зноў звярнуцца ў санслужбу аэрапорту, дзе запэўнілі – усе звесткі перадалі ў санстанцыю, а тая мелася паінфармаваць адпаведную паліклініку. Але ў паліклініцы развялі рукамі», – распавядае Наста. Узброеная градуснікам мянчанка наступныя два дні правяла ў перамовах з санстанцыяй, дзе ў выніку атрымала адказ: «За тэст на каранавірус варта падзякаваць, бо пасажырам з Чэхіі на момант прыбыцця (14 сакавіка) не мусілі яго рабіць. А тыя асобы, якія трапілі на ўлік у паліклініках, трапілі насуперак існаму пратаколу».

У спіс краін, небяспечных у кантэксце распаўсюду каранавіруса, Чэхія трапіла праз два дні. Пасажырка рэйсу Прага – Менск непакоіцца пра ўласнае здароўе і мае падсвядомы, як яна кажа, недавер да інфармацыі аб першым мазку на «Ковід-19». Таму 19 сакавіка яна звярнулася на гарачую лінію Міністэрства аховы здароўя, дзе прасіла зрабіць выключэнне і ўзяць яе пад нагляд у паліклініцы. Потым яшчэ адзін візіт тэрапеўта, мацнейшыя антыбіётыкі, пагаршэнне стану здароўя і чарговы званок у хуткую дапамогу.

Вынікаў аналізу на новы штам каранавіруса Наста будзе чакаць у той жа палаце – сярод асоб без прыкмет рэспіраторнага захворвання і персаналу, працу якога ацэньвае як надзвычай сумленную.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках