18 лiстапада 2024, панядзелак, 4:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Народны карантын: Менскае метро апусцела

27
Народны карантын: Менскае метро апусцела

Беларусы надумалі заставацца дома.

Тэлеграм-канал «Баста» сёння раніцай апублікаваў фота спусцелага метро ў Менску.

«Менскае метро сёння раніцай. Звычайна ў гэты час вагоны загачаныя. Здаецца, беларусы пачынаюць прыслухоўвацца да парад лекараў і грамадскіх актывістаў і застаюцца дома. Ганарымся вамі, сябры», - гаворыцца ў паведамленні канала.

Напярэдадні лідары беларускай апазіцыі і грамадскія дзеячы выступілі са зваротам да грамадзян Беларусі.

У звароце гаворыцца, што падчас глабальнай успышкі каранавіруса (COVID-19), самай небяспечнай пандэміі 21 стагоддзя, беларускія ўлады зрабілі ўсё, каб у Беларусі распаўсюджванне гэтай хваробы прыняло некантраляваны характар, падстаўляючы пад смяротную небяспеку жыцці ўсіх без выключэння жыхароў нашай краіны.

У гэтай сітуацыі грамадскія і палітычныя дзеячы Беларусі прызвалі ў перыяд з 23 сакавіка да 5 красавіка ўвесці Народны карантын, які ўключае наступныя захады:

- адмовіцца ад удзелу ва ўсіх масавых мерапрыемствах;

- не адпраўляць дзяцей у яслі, дзіцячыя садкі, школы і іншыя навучальныя ўстановы;

- не наведваць універсітэты, патрабаваць ад кіраўніцтва навучальных устаноў увядзення дыстанцыйнага навучання;

- па магчымасці абмежаваць свае сацыяльныя кантакты да мінімуму. У многіх краінах апраўданым падчас карантыну з'яўляецца выхад з дому толькі ў харчовую краму ці аптэку.

- забяспечыць самаізаляцыю і выкананне санітарных правілаў, праводзіць дбайную дэзінфекцыю месцаў пражывання, асабліва інтэрнатаў.

Зварот з прапановай увесці Народны карантын падпісалі:

Уладзімір Някляеў, паэт, старшыня руху «За дзяржаўнасць і незалежнасць Беларусі»

Андрэй Саннікаў, каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь»

Сцяпан Святлоў (NEXTA), блогер

Павел Севярынец, сустаршыня Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі

Мікалай Статкевіч, старшыня партыі «Народная грамада»

Генадзь Фядыніч, Прафзвяз работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП)

Юры Хашчавацкі, кінарэжысёр

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках