Ліянэль Мэсі: Час быць адказным і заставацца дома
- 24.03.2020, 11:23
- 11,516
Вядомы футбаліст звярнуўся да заўзятараў з нагоды каранавіруса.
Зорны футбаліст Барсэлоны Ліянэль Мэсі звярнуўся да фанатаў з нагоды шалу ва ўсім свеце эпідэміі каранавіруса, піша nv.ua.
На сваіх старонках у сацсетках аргентынец выклаў фота разам са сваімі сынамі, прызнаўшыся, што гэта цяжкія часы для ўсіх.
«Мы ўсе хвалюемся праз тое, што адбываецца, і хочам дапамагчы, ставячы сябе ў сітуацыю тых, хто перажывае найгоршы час, альбо таму, што яны непасрэдна закранутыя, альбо іх сям'я і сябры, альбо таму, што яны працуюць на перадавой гэтай барацьбы ў шпіталях і санаторыях», - дадаў Мэсі.
Спартовец таксама заявіў, што хоча паслаць усім гэтым людзям шмат сіл. На ягоную думку, здароўе людзей заўсёды павінна быць на першым месцы, і ў гэты надзвычайнае час трэба выконваць указанні як арганізацый аховы здароўя, так і дзяржаўных органаў, бо толькі так можна эфектыўна змагацца з каранавірусам.
«Надышоў час быць адказным і заставацца дома. Больш за тое, гэта выдатная магчымасць прыемна прабавіць час са сваімі блізкімі, што мы не заўсёды можам зрабіць. Абдымаю вас і спадзяюся, што нам удасца пераадолець гэтую сітуацыю як мага хутчэй», - рэзюмаваў Мэсі.