«У Беларусі шалёны дыктатар раіць піць гарэлку і працаваць у полі»
7- 24.03.2020, 12:31
- 23,719
Беларус з Нью-Ёрка шакаваны тым, што адбываецца ў нашай краіне падчас каранавіруса.
Беларус з Нью-Ёрка: Горад закрываюць на карантын, уводзяць Нацыянальную гвардыю
Нават гэта не дапамагае спыніць успышку каранавіруса, а ўявіце, што будзе ў Менску.
Беларус, які жыве і працуе ў ЗША, звярнуўся да сваіх суайчыннікаў на радзіме, паведамляе прэс-служба грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь»:
«Глядзіце, што адбываецца ў нашай краіне, параўнайце з тым, што адбываецца ў іншых краінах. Усюды закрываюць гарады на карантын, спыняюць рух грамадскага транспарту. У нас жа шалёны дыктатар ніякіх дзеянняў не робіць, раіць піць гарэлку і працаваць у полі. Гэта вар'яцтва.
Я сам з Беларусі, жыву ў ЗША, у Нью-Ёрку. У нас закрываюць горад, уводзяць Нацыянальную гвардыю праз тое, што немагчыма спыніць успышку эпідэміі. З амерыканскай эканомікай, амерыканскай медыцынай, магчымасцямі гэта зрабіць не могуць. Уявіце, што будзе ў вас. Нават Расея адгарадзілася ад нас плотам.
Адказнасць цяпер - на кожным з нас. За сваіх бацькоў, бабуль, дзядуль - гэты вірус забівае найперш паджылых людзей. Задумайцеся. Калі дзяржава не ўводзіць карантынныя захады, трэба рабіць гэта самім. Інакш беларусаў, якія не заразяцца гэтым вірусам можа не застацца. Усім здароўя!»