«Слухайце сапраўдных спецыялістаў, а не трызненне Лукашэнкі»
10- 24.03.2020, 14:51
- 25,545
Што такое здаровы сэнс?
Тэлеграм-канал «Баста» апублікаваў урывак з ліста чытача:
– Што такое здаровы сэнс? Гэта калі людзі не слухаюць дыктатара, не чакаюць літасці або адмашкі ад уладаў а самі бяруць і робяць. Як, напрыклад, у звычайным офісным будынку ў Менску на Партызанскім праспекце, 144.
Высокі ганак, просценькія офісы, але пакуль не апрацуеш рукі, вахцёр не націсне на кнопку ад электроннага замка і не ўпусціць нікога. За апрацоўкай сочыць праз відэаназіранне.
Калі кожны чалавек усведамляе, што небяспека эпідэміі рэальная і што яна закране кожнага, што карантынныя захады патрэбныя ўсім для таго, каб захаваць жыцці, тады ўсё будзе добра. І не трэба слухаць трызненне Лукашэнкі, не трэба прытрымлівацца яго парадаў, якія за 26 гадоў ні да чаго добрага не прывялі. Слухайце сапраўдных спецыялістаў і здаровага сэнсу.