18 лiстапада 2024, панядзелак, 4:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актывісты гатовыя за свой кошт утылізаваць магілёўскі помнік Леніну

14
Актывісты гатовыя за свой кошт утылізаваць магілёўскі помнік Леніну

Улады заплянавалi выдаткаваць на яго 160 тысяч рублёў з гарадзкога бюджэту.

Адказны сакратар управы Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ Алесь Чахольскі паведаміў «Свабодзе», што ён разам зь сябрамі гатовы ўзяцца за ўтылізацыю помніку Леніну ў Магілёве.

У сеціве зьбіраюць подпісы супраць рамонту помніка Леніну ў Магілёве, на які заплянавана выдаткаваць 160 тысяч рублёў з гарадзкога бюджэту.

Паводле генэральнага дырэктара ўпраўленьня камунальных прадпрыемстваў Міхаіла Галушкова, зьнесьці помнік каштавала б яшчэ даражэй, чым яго рамантаваць. Як тлумачаць камунальнікі, найбольшая частка выдаткаў — гранітныя пліты. Яны і самі па сабе дорага каштуюць, і працаваць зь імі трэба будзе ўручную, без усялякіх грузапад’ёмных мэханізмаў.

Завершыць рамонт помніка Леніну на аднайменнай плошчы ў Магілёве маюць намер да 20 красавіка. Да пачатку красавіка арганізатары закупкі зьбіраюць прапановы ад падраднікаў.

«Я і мае сябры гатовыя ўзяць справу ў свае рукі. У нас ёсьць і тэхніка, і ўсё неабходнае для ўтылізацыі. Мы можам ўтылізаваць гэты помнік, калі будзе згода гарадзкіх уладаў. Усё гэта зробім самі, для гораду нічога ня будзе каштаваць», сказаў Свабодзе адказны сакратар управы Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ Алесь Чахольскі.

Менавіта зь ягонай ініцыятывы і дзякуючы ягоным намаганьням ў 2007 годзе быў адноўлены зламаны вандаламі Крыж Пакуты, у той жа час таксама была адноўленая Лава Клінтана пасьля чарговага акту вандалізму.

Алесь Чахольскі паведаміў, што нядаўна яго дапыталі ў сьледчым камітэце Менскага раёну, і быў дапытаны ў адноўленай справе аб вандалізме ў дачыненьні да памятнага знаку ад народу ЗША, так званай Лавы Клінтана і памятнага знаку, які ўсталявалі ў Курапатах улады.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках