Колькасць інфікаваных каранавірусам у Гішпаніі наблізілася да 40 тысяч
4- 24.03.2020, 18:02
- 18,393
Сярод захварэлых - 5,4 тысяч медыкаў.
У Гішпаніі за апошнія дні ад каронавіруснай інфекцыі COVID-19 памерлі 514 чалавек, агульная колькасць смяротных выпадкаў павялічылася да 2696, паведаміў у Twitter Міністэрства аховы здароўя краіны, піша «Гордон».
Такім чынам, гэта рэкордная колькасць загінулых ад каранавірусу ў Гішпаніі за дзень. Папярэдні максімум быў устаноўлены напярэдадні - 462 памерлых за дзень.
Агулам з пачатку эпідэміі каранавірус выявілі ў 39 673 жыхароў Гішпаніі, 3794 з іх ужо вылечыліся, а 2636 знаходзяцца ў аддзяленні інтэнсіўнай тэрапіі.
Найбольшая колькасць хворых па-ранейшаму ў правінцыі Мадрыд - 12 352 (з іх 1535 памерлі).
Datos sobre #Coronavirus en España, desde el primer caso inicial, actualizados a las 11:30h de hoy:
— Salud Pública (@SaludPublicaEs) March 24, 2020
➡Confirmados 39.673
➡En UCI 2.636
➡Fallecidos 2.696
➡Curados 3.794
Toda la información en @sanidadgob y en: https://t.co/rK1snxlbGE#COVID19 #EsteVirusLoParamosUnidos pic.twitter.com/hsLtUoq7DO
Кіраўнік цэнтра барацьб з надзвычайнымі сітуацыямі ў галіне аховы здароўя Фернанда Сімон сказаў на брыфінгу, што гішпанская сістэма аховы здароўя перажывае цяжкі тыдзень.
«Гэта тыдзень, калі мы павінны працаваць, каб нагрузка на сістэму аховы здароўя не была празмернай», - цытуе яго El País.
Сімон паведаміў, што ў краіне каранавірусам заразілася амаль 5400 медыцынскіх работнікаў, што складае 13,6% ад агульнай колькасці хворых.