Індыя пераходзіць у рэжым поўнай ізаляцыі
1- 24.03.2020, 19:08
- 13,760
Строгая ізаляцыя будзе працягвацца на працягу трох тыдняў.
Прэм'ер-міністр Індыі Нарэндра Модзі абвясціў пра поўную ізаляцыю краіны з паўночы 25 сакавіка для барацьбы з распаўсюджваннем каронавіруса. Пра гэта паведамляе РБК са спасылкай на Swarajya.
Са слоў прэм'ера, гэтая мера будзе доўжыцца 21 дзень.
Ён таксама адзначыў, што зачыняюцца межы паміж штатамі, акругамі і раёнамі. Прэм'ер-міністр заклікаў грамадзян краіны не пакідаць свае дамы.
Ён удакладніў, што строгая ізаляцыя «будзе працягвацца на працягу трох тыдняў».
13 сакавіка ў Індыі быў пацверджаны першы смяротны зыход ад каронавіруса. Ахвярай каронавіруса стаў 76-гадовы мужчына з паўднёвага штата Карнатака. У канцы лютага ён вярнуўся з Савудаўскай Арабіі, дзе месяц знаходзіўся з візітам.