Доктара Аляксандра Лобана забралі ў інфекцыйную бальніцу
37- 24.03.2020, 20:28
- 62,242
Медык вядомы тым, што звярнуўся да беларусаў у сувязі з каронавірусам.
Гарадзенец Аляксандр Лобан, які зрабіў зварот па сітуацыі з каронавірусам і даў некалькі каментароў незалежным медыя, трапіў у інфекцыйную бальніцу.
Доктар Аляксандр Лобан паведаміў карэспандэнту «Радыё Рацыя», што ніякага недамагання ён не адчуваў і не выклікаў медыкаў. Яны прыехалі 24 сакавіка да яго ж, зафіксавалі тэмпературу 37,1 і сказалі, што трэба абавязкова ехаць у бальніцу пад назіранне.
Некалькі дзён таму Аляксандр Лобан вярнуўся ў Беларусь з Нідэрландаў.