12 верасня 2024, Чацвер, 0:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Італіі за дзень ад каронавіруса памерла амаль 750 чалавек

8
У Італіі за дзень ад каронавіруса памерла амаль 750 чалавек

Паводле стану на 24 сакавіка колькасць загінулых у Італіі перавысіла 6,8 тысяч чалавек.

У Італіі за мінулыя дні ад каронавіруснай інфекцыі COVID-19 памерлі 743 чалавекі, паведамляецца на сайце міністэрства аховы здароўя краіны.

Такім чынам, агульная колькасць загінулых на вечар 24 сакавіка складае 6820 чалавек, паведамляе gordonua.com.

У больш за 54 тысяч пацыентаў хвароба ў актыўнай фазе, 8326 - выпісаныя са шпіталяў пасля выздараўлення. Агульная колькасць пацверджаных выпадкаў, уключаючы ачунялых і памерлых, складае 69 176 чалавек (5249 у параўнанні з учарашнім днём).

Успышка каронавіруснай інфекцыі COVID-19 пачалася ў снежні 2019 года ў кітайскай Ухані. 11 сакавіка Сусветная арганізацыя аховы здароўя абвясціла распаўсюджванне каронавіруса пандэміяй. Паводле звестак амерыканскага Універсітэта Джонса Хопкінса на 24 сакавіка, агульная колькасць інфіцыраваных у свеце складае больш за 390 тысяч, памерла больш за 17 тысяч чалавек.

Нягледзячы на тое, што з 11 сакавіка ў Італіі дзейнічаюць строгія каранцінныя захады, краіна займае першае месца ў свеце па тэмпах распаўсюджвання каронавіруса, першае месца па колькасці памерлых і другое месца па колькасці заражаных пасля Кітая.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках