18 лiстапада 2024, панядзелак, 4:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лідарамі ў смяротнасці ад каранавіруса ў Еўропе сталі Італія, Гішпанія і Францыя

5
Лідарамі ў смяротнасці ад каранавіруса ў Еўропе сталі Італія, Гішпанія і Францыя

Колькасць заражаных у свеце перавысіла 421 тысяча чалавек.

У свеце колькасць заражаных каранавірусам новага тыпу перавысіла 421 тысячу чалавек. Ахвярамі сталі 18 883 чалавекі, ачунялі - больш за 107 тысячы чалавек. Пра гэта сведчаць звесткі онлайн-маніторынгу Даследчага цэнтра сістэмных навук і інжынерыі (CSSE) універсітэта Джонса Хопкінса (ЗША).

Лідарам паводле колькасці пацверджаных выпадкаў застаецца мацерыковы Кітай (81 591), на другім месцы - Італія (69 176) на трэцім - ЗША (54 893). Больш за ўсё загінулых ад каранавіруса ў Італіі (6 820), Кітаі (3 281), Гішпаніі (2 991), Іране (1 934) і Францыі (1 100).

Найбольш складаным застаецца становішча ў Італіі, дзе агульная колькасць загінулых дасягнула 6 820 чалавек. Раней два дні запар медыкі фіксавалі зніжэнне смяротнасці ад COVID-19. За апошнія дзень - зноў рост - памерлі 743 чалавекі.

У Гішпаніі са звестак на раніцу 25 сакавіка лік заражаных складае 42 058 чалавек, 2991 чалавек памерлі. За дзень быў зафіксаваны рост тых, хто захварэў амаль на 20%. Падчас абавязковай дэзінфекцыі дамоў састарэлых гішпанскія салдаты выявілі сотні паджылых пацыентаў, цалкам кінутых, а часам ужо і мёртвых.

Расце колькасць заражаных і ў суседніх з Беларуссю краінах. У Літве 209 выпадкаў заражэння, два чалавекі памерлі, адзін ачуняў. У Латвіі 197 заражаных, ахвяр няма, адзін чалавек ачуняў. У Польшчы 901 заражаны, памерлі 10 чалавек, паправіўся - адзін. Ва Украіне 102 выпадкі заражэння, тры ахвяры, адзін чалавек выздаравеў.

У Расеі колькасць заражаных дасягнула 495 чалавек, 22 ачунялі. Меры па распаўсюджванню каранавіруса робяць больш жорсткімі ва ўсёй Расеі - у рэгіёнах прыпыняць працу забаўляльныя ўстановы, у тым ліку начныя клубы, кінатэатры і дзіцячыя гульнявыя пакоі, забароняць курэнне кальянаў у грамадскіх месцах.

У Беларусі, паводле апошніх звестак, 81 выпадак заражэння каранавірусам, 22 чалавекі ўжо ачунялі. Самаму старэйшаму пацыенту 78 гадоў, самаму малодшаму - 3 гады.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках