Міністэрства аховы здароўя паведаміла пра 86 заражаных каранавірусам у Беларусі
30- 25.03.2020, 11:11
- 52,822
Яшчэ наконт двух пацыентаў праводзяць дадатковую праверку.
Міністэрства аховы здароўя Беларусі абнавіла афіцыйныя звесткі пра колькасць інфікаваных вірусам COVID-19 у нашай краіне. Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.
«На сённяшні дзень у Рэспубліцы Беларусь праведзена амаль 23 тысячы тэстаў на COVID-19.
На сённяшні дзень, ужо выпісаны або рыхтуюцца да выпіскі 29 пацыентаў. Раней у іх тэст на COVID-19 даў станоўчы вынік. У працэсе назірання і лячэння атрыманыя адмоўныя вынікі тэстаў. Працягваецца медыцынскі кантроль і лячэнне 57 пацыентаў.
Яшчэ наконт двух пацыентам спецыялісты праводзяць дадатковую праверку ў сувязі з неадназначнасцю атрыманых вынікаў», - гаворыцца ў паведамленні.