18 лiстапада 2024, панядзелак, 4:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лекар Камароўскі паставіў дыягназ беларускім уладам у сувязі з каранавірусам

13
Лекар Камароўскі паставіў дыягназ беларускім уладам у сувязі з каранавірусам
ЯЎГЕН КАМАРОЎСКІ

Вядомы лекар пракаментаваў сітуацыю з эпідэміяй ў нашай краіне.

У інтэрв'ю галоўнай рэдактарцы выдання «Гордан» Алесі Бацман вядомы ўкраінскі лекар Яўген Камароўскі адказаў на пытанне пра дзеянні беларускіх і расейскіх уладаў, якія не абвяшчаюць карантын: «Яны не ведаюць пра наступствы ці ім людзей не шкада?».

У адказ Яўген Камароўскі заявіў, што ў Беларусі эпідэміялагічныя службы працуюць так, як ва Украіне яны працавалі 25 гадоў таму: "Беларусы і расейцы не сказалі ж, што яны ідуць у Еўропу».

«Іншае пытанне, што мы хацелі б быць перакананымі ў тым, што беларусы нам праўду пакажуць, што яны абследуюць, тэстуюць. Але, мяркуючы з іх расследавання першага выпадку, гэта ўзор эпідэміялагічнага кайфу, калі кожнага чалавека выявілі і ізалявалі», - дадаў лекар.

Пра хворых сярод спартоўцаў

Беларусь засталася адзінай краінай у свеце, дзе працягваецца футбольны чэмпіянат. Між тым у свеце з’яўляюцца выпадкаў каранавіруса ў спартоўцаў - мяркуецца, што яны з'яўляюцца вельмі здаровымі людзьмі.

У свежым звароце Яўген Камароўскі адзначыў, што гэта не так: праз вялікія фізічныя нагрузкі супрацьвірусны імунітэт у спартоўцаў можа быць ніжэйшым. Да таго ж яны супольна выкарыстоўваюць раздзявальні, гатэльныя нумары, сталоўкі, што можа быць дадатковым чыннікам рызыкі.

- Яшчэ раз падкрэсліваю, пра што шмат разоў казаў: прафесійны спорт - гэта дрэнна. А фізкультура - вельмі добра.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках