18 лiстапада 2024, панядзелак, 4:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каранік параіў людзям хадзіць на спатканні падчас пандэміі каранавірусу

64
Каранік параіў людзям хадзіць на спатканні падчас пандэміі каранавірусу
УЛАДЗІМІР КАРАНІК
ФОТА: ONLINER.BY

Кіраўнік Міністэрства аховы здароўя цалкам ігнаруе прадпісанні СААЗ.

Са слоў міністра аховы здароўя Беларусі Уладзіміра Караніка, «беларускі досвед і практыка нашых калегаў» паказалі, што спатканні і «больш цесныя стасункі» з людзьмі выклікаюць выпрацоўку гармону радасці эндарфіну, а гэта нібыта павышае «імунны статус» арганізма і памяншае рызыку інфікавання, паведамляе «Радыё Свабода».

«Я думаю, што вясна, спатканні, станоўчыя эмоцыі пазітыўна адаб'юцца на агульным стане арганізма і падвысяць у тым ліку яго ўстойлівасць да вірусных інфекцый», - разважаў кіраўнік Міністэрства аховы здароўя.

Сусветная арганізацыя здароўя і іншыя міжнародныя арганізацыі рэкамендавалі ўстрымацца ад неабавязковых сустрэч.

Міністэрства аховы здароўя Беларусі 25 сакавіка паведаміла ў сваім Telegram-канале свежыя лічбы аб колькасці выпадкаў COVID-19 у краіне: 29 пацыентаў «выпісаныя або рыхтуюцца да выпіскі», яшчэ 57 «знаходзяцца пад кантролем медыкаў і на лячэнні». Яшчэ два выпадкі правяраюць дадаткова. Учора статыстыкі яны не агучвалі.

Напісаць каментар 64

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках