Камандуючага ВМС Чарнагорыі адправілі на карантын за парушэнне рэжыму самаізаляцыі
- 25.03.2020, 18:39
- 7,185
У Чарнагорыі зафіксаваныя 52 выпадкі заражэння каранавірусам.
Паліцыя адправіла камандуючага ВМС Чарнагорыі Веска Таманавіча на прымусовы карантын.
Пра гэта паведамляе «Еўрапейская праўда» са спасылкай на выданне Vijesti.
Паліцыя горада Бар пайшла на такі крок у дачыненні да камандуючага за парушэнне ім часовых патрабаванняў аб хатняй самаізаляцыі.
Управа паліцыі таксама паведаміла, што супраць Таманавіча падалі крымінальную скаргу.
«Паліцыя павінна выконваць захады, уведзеныя кампетэнтнымі органамі. Без усякіх пры гэтым выключэнняў», - заявілі ў паліцыі.
Нагадаем, пасля выяўлення першых выпадкаў заражэння каранавірусам Чарнагорыя ўвяла жорсткія карантынныя захады.
Цяпер у Чарнагорыі зафіксавалі 52 выпадкі заражэння.