Беларусы адзначаюць 102-я ўгодкі БНР ва ўмовах ізаляцыі
1- 25.03.2020, 19:13
- 7,486
Беларусы з самай раніцы пачалі дзяліцца здымкамі з хэштэгам #БНР102.
Раніцай 25 сакавіка 1918 года сябры Рады Беларускай Народнай Рэспублікі абвясцілі яе незалежнасць і прынялі Устаўную грамату. Сёння гэтай падзеi спаўняецца 102 гады. Ва ўмовах каранавірусу ніякіх масавых мерапрыемстваў запланавана не было, аднак беларусы з самай раніцы пачалі дзяліцца здымкамі з хэштэгам #БНР102 у стужцы Instagram. Год таму святочны канцэрт адбыўся ў Гродна, а сотыя ўгодкі абвяшчэння незалежнасці БНР мінчукі адзначалі ў сталіцы, паведамляе onliner.by.