18 лiстапада 2024, панядзелак, 12:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША абвінавацілі Мадура у наркагандлі

14
ЗША абвінавацілі Мадура у наркагандлі
Нікалас Мадура

За інфармацыю пра дыктатара Венесуэлы Дзярждэпартамэнт абяцае ўзнагароду.

Мінюст ЗША ў чацвер абвінаваціў дыктатара Венесуэлы Нікаласа Мадура, а таксама некалькіх яго паплечнікаў ва ўдзеле ў наркагандлі. Пра адпаведнае рашэнне абвясціў у чацвер генпракурор ЗША Уільям Бар, паведамляе swissinfo.ch.

Дзярждэпартамэнт ЗША са свайго боку прапануе ўзнагароду ў суме $15 млн за інфармацыю пра Мадура, а таксама па $10 млн - за інфармацыю пра кожнага з венесуэльскіх чыноўнікаў, якіх шукаюць, і якія таксама, на думку ўладаў ЗША, датычныя да наркагандлю.

«Дзярждэпартамэнт ЗША прапануе ўзнагароду сумаю да $15 млн за інфармацыю, што датычыцца Нікаласа Мадура», - гаворыцца ў заяве дзяржсакратара Майкла Пампея, распаўсюджанай Дзярждэпартаментам ЗША.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках