Лукашэнка не бачыць ніякіх вірусаў
138- 29.03.2020, 9:32
- 139,420
Маразм мацнеў.
Учора падчас хакейнага матчу дыктатар прадоўжыў здзіўляць публіку.
Лукашэнка адказаў на пытанні журналісткі АНТ:
– Ці можна сказаць, што вайна вайной, а хакей паводле раскладу? – пачала з падрыхтаванага жарту карэспандэнтка АНТ Ганна Пыж.
– Не. Трэба сказаць, што памерці стоячы, чым жыць на каленях!
– А ці ёсць нешта, што ўвогуле можа вас спыніць ад выхаду на лёд?
– Мяне? А навошта? Можна, але навошта, я не разумею. Тут жа няма ніякіх вірусаў. Ты ж не заўважыла, што яны тут лётаюць?
– Не.
– І я не бачу. Гэта халадзільнік, самае лепшае здароўе. Антывірусныя лекі, самыя сапраўдныя.